Зьвяры-суайчыньнікі

Прочитаю позже
Аннотация
Зьвяры-суайчыньнікі

Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхамацям улады. Насамрэч зямны шлях аўтара кнігі, якую вы трымаеце ў руках, пачаўся водбліз гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор'ях навазэландзкіх Альпаў. Ціхія завадзі возера Тэ-Анаў, падобнага абрысамі да раз'ятранага аўсталійскага апосума, яшчэ не забылі маўклівага летуценнага хлапчука, чый продак - беларускі паўстанец 1863 году - ступіў на бераг экзатычнае краіны роўна за сто гадоў да нараджэньня праўнука Сержа.