Сэрца мармуровага анёла

Прочитаю позже
Старые редакции
Аннотация
Сэрца мармуровага анёла

У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагаца за сваё каханне. У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа і інсургента Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій. У аповесці “Сэрца мармуровага анёла” чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мастацтвазнаўцы Касі. А гераіня аповесці “Пярсцёнак апошняга імператара” маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.